Алег Гайдукевіч: Апроч ЛДП, ніякіх іншых партыяў у Віцебскай вобласьці няма (відэа)
У працы канфэрэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі Лібэральна-дэмакратычнай партыі, што прайшла 25 студзеня, узяло ўдзел каля 200 дэлегатаў. Яны прадстаўлялі больш як 9000 сяброў партыі, якія налічваюцца ў вобласьці. Кіраўнікі абласной арганізацыі зрабілі справаздачу аб працы, праведзенай у 2013 годзе. Прагучала на канфэрэнцыі і тэма мясцовых выбараў: партыя зьбіраецца выставіць сваіх кандыдатаў у дэпутаты абласнога савету ва ўсіх акругах Віцебскай вобласьці.
У Полацкім раёне мясцовыя актывісты ўдзельнічаюць у выбарах
На 40 выбарчых акругаў Полацкага раёну камісія зарэгістравала 46 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Як звычайна, гэта дырэктары мясцовых арганізацыяў і прадпрыемстваў. Але ёсьць і звычайныя грамадзяне, якія раней не вылучаліся ў дэпутаты. Цяпер ідзе збор подпісаў сярод палачан.
6 ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў на ўдзел у мясцовых выбарах не змаглі зарэгістравацца на Віцебшчыне
Ва ўсіх шасьці выпадках у ахвотных вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты былі зафіксаваныя недакладнасьці ў сабраных дакумэнтах. У тым ліку ва Ўладзімера Правальскага, колішняга ўдзельніка прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, якога Цэнтарвыбаркам не зарэгістраваў у якасьці кандыдата, бо частка сабраных за яго подпісаў была прызнаная несапраўднымі.
Павал Левінаў дамогся вынясеньня папярэджаньня старшыню выбарчай камісіі
Пракуратура Віцебску абвясьціла афіцыйнае папярэджаньне старшыню Віцебскай абласной выбарчай камісіі. На зварот праваабаронцы ў пракуратуру правялі праверку і выявілі факт парушэньня заканадаўства аб выбарах з боку старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі Хомы Д.Л., «у сувязі з чым апошняму было абвешчанае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону». Сам жа Павал Левінаў акрэдытаваўся ў назіральнікі нанова і працягвае сачыць за працай выбарчай камісіі…
Віцебскія палітыкі распавялі пра свой удзел у мясцовых выбарах (відэа)
Сярод прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці пануе аднадумства: сапраўдных выбараў у краіне няма. Тым ня менш большасьць палітычных партыяў і рухаў заявілі пра свой намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы, якія адбудуцца 23 сакавіка. Інтэрнэт-газэта «Дыялёг» папрасіла вядомых у Віцебску апазыцыянэраў распавесьці пра тое, навошта яны ўдзельнічаюць у цяперашняй выбарчай кампаніі.