Субота, 08 Сакавік 2014

Аршанская друкарня адмаўляецца друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі апазыцыйных кандыдатаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ігар Казьмерчак Ігар Казьмерчак

Кандыдат у дэпутаты райсавету і аблсавету Ігар Казьмерчак перадаў для друку макет ўласнай перадвыбарнай ўлёткі. Нічога не прадвяшчала праблем. Але празь некаторы час кандыдату ператэлефанавалі з аршанскай друкарні і паведамілі, што ня могуць зрабіць наклад улётак, пакуль з райвыканкаму не дашлюць ліст, якім дазволяць друк.

У той самы час кіраўніца спраў выканкаму Іна Хамутоўская у тэлефоннай размове з кандыдатам патлумачыла, што такі афіцыйны ліст не прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Яна паабяцала перадаць справу Віктару Калачову, які курыруе пытаньне выбараў, каб той патлумачыў сытуацыю друкарні.

Па стане на чацьвер аршанская друкарня так і не ўзялася за ўлёткі кандыдатаў, а яе працаўнікі кажуць, што цяпер дазволу на друк чакаюць ужо некалькі кандыдатаў у дэпутаты.

Крыніца: Орша.eu 

Залагініцца каб дадаць камэнтары