Беларускія ўлады прылічылі да спісу "экстрэмістаў" сябра партыі "Адзіная Расія"
На падставе прыгавору суда Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, які ўступіў у законную сілу, 14 красавіка ў спіс датычных да экстрэмісцкай дзейнасці быў уключаны грамадзянін Расійскай федэрацыі, які мае від на жыхарства ў Віцебску прарасійскі палітычны актывіст Пётр Іваноў. Амбасада Расіі, куды ён чатыры разы звяртаўся па консульскую и прававую дапамогу, кінула расіяніна на водкуп беларускім уладам. Работнік пасольства толькі адзін раз наведаў 64-гадовага Іванова, 15 чэрвеня 2022 года, калі той знаходзіўся ў СІЗА. Цяпер Іваноў, у мінулым марскі афіцэр, сябр партыі "Адзіная Расія" адбывае пакаранне ў Магілёве. У 2014 годзе ў Віцебску сумесна з адстаўнымі вайскоўцамі заснаваў і спрабаваў зарэгістраваць міжнародную грамадскую арганізацыю "За сумленную ўладу".
Справа палітзняволенага Булаўскага ўжо ў судзе. Хутка пачнецца яе разгляд
Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. Стала вядома, што Ўладзіміра абвінавачваюць паводле 342-2 (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Крымінальнага кодэкса. Суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.
За выяву ў сацыяльных сетках нацыянальнага сцяга і лайкі глыбачанка адседзела 10 сутак
Старшыня суда Глыбоцкага раёна Алена Кот 19 красавіка асудзіла глыбачанку Алу Арэхва на 10 сутак. Жанчыну, якая працуе прадаўцом-кансультантам, судзілі па двух артыкулах - ч. 2 артыкула 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і ч. 1 артыкула 24.23 КаАП РБ – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.
У Віцебску за «здраду дзяржаве» судзяць былога начальніка службы паветранай разведкі
У Віцебскім абласным судзе праходзіць разгляд крымінальнай справы над былым вайскоўцам Валерыем Раманоўскім. Улады абвінавачваюць мужчыну ў здрадзе дзяржаве згодна арт. 356 Крымінальнага кодэкса краіны. Суд пачаўся 12 красавіка і працэс праходзіць пад старшынствам суддзі Яўгена Бурунова, які правёў тры закрытыя пасяджэнні.
Справу палітзняволенай Яны Пінчук пачала разглядаць іншая суддзя
Суд над Янай распачаўся ў Мінгарсудзе 10-га красавіка і праходзіць у закрытым рэжыме, але з допускам сваякоў падсуднай. Па невядомым прычынам, справу стала весці іншая суддзя, Любоў Сімахіна, замест суддзі Таццяны Фалькоўскай.