Суддзя суд Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 31 ліпеня прыняў рашэнне арыштаваць на 10 сутак кіроўцы-міжнародніка Дзмітрыя Жарскага, які на думку суддзі распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністратыўнай справы “правапарушальнік” не зьявіўся.

Зою Баранаву вінавацяць паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь) і паводе арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Факты абразаў сілавікі знайшлі, вывучаючы старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках. Суд над жанчынай адбудзецца 29 жніўня ў Шумілінскім райсудзе, яе справу даручана разглядаць суддзі Алене Сініцкай.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 жніўня за захоўванне і распаўсюд у сацыяльных сетках публікацый «экстрэмісцкага» характару вырашыла арыштаваць на 7 сутак жыхара Міёра Юрыя Варанько.

Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара ІП Аляксандра Жыхарава.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 29 чэрвеня за ўпадабаную публікацыю на «экстрэмісцкім» інфармацыйным рэсурсе пастанавіла арыштаваць на 12 сутак віцебскага газаэлектразваршчыка Ігара Філімонава.