Судом было устаноўлена, што абвінавачаны 28 жніўня, 7 верасня і 27 верасня 2021 года, знаходзячыся на тэрыторыі Германіі, размясціў у «Telegram» абразлівыя каментары, якія змяшчалі нецэнзурную лаянку ў дачыненні да трох кіраўнікоў падраздзяленняў АУС.
Абвінавачаны ў судовым паседжанні віну прызнаў у поўным аб'ёме, у зробленым шчыра раскаяўся. Ён патлумачыў, што падвергся ўплыву інфармацыі, якаябыла змяшчаея ў дэструктыўных тэлеграм-каналах і сетцы Інтэрнэт.
Пры вынясенні пакарання суд прыняў да ўвагі, што абвінавачаны ў кастрычніку 2023 года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаваны пікет і захоўванне публікацый, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама тое, што Палякоў сваімі злачыннымі дзеяннямі нанесены ўрон аўтарытэту дзяржаўнай улады.
Пакуль прыгавор не ўступіў у законную сілу і асуджаны можа абскардзіць ва ўстаноўленым законам парадку.
Георгій Анісімаў