За «экстрэмізм» у сацсетках улады арыштавалі шматдзетнага бацьку
Суд Браслаўскага раёна Андрэй Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы арыштаваў на 10 сутак бацьку траіх малалетніх дзяцей, які працуе пакавальнікам-фасоўшчыкам Браслаўскай вытворчасці ААТ «Віцебскхлебпрам» Аляксандра Шаршнёва. Акрамя таго, суддзя вырашыў канфіскаваць ва ўласнасць дзяржавы тэлефон, які належаў "правапарушальніку".
За публікацыю “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі віцебскага прадпрымальніка
Суддзя суда Першамайскага раёна Алена Жук 13 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў бацьку двух дзяцей прадпрымальніка Івана Вялічку.
Улады пакаралі штрафам повара-«экстрэмістку»
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 14 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў повара Кацярыну Барысевіч.
За пікет і «экстрэмізм» у сацсетках улады двойчы буйна аштрафавалі беспрацоўную віцяблянку
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна пакаралі два разы штрафамі Насту Груздзеву за актыўнасць у сацыяльнай сетцы. 13 снежня за “экстрэмізм” штраф склаў 1110 рублёў і 18 снежня за незаконны пікет жанчына і маці двух малалентных дзяцей была аштрафаваная на суму ў 3700 рублёў. Сума агульнага пакарання склала 4810 рублёў.
За віртуальны «экстрэмізм» улады аштрафавалі жыхарку Лёзна
Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 15 снежня за адзін лайк у сацыяльнай сетцы пад публікацыяй “экстрэмісцкай” накіраванасці пакарала штрафам у памеры 740 рублёў і канфіскавала тэлефон у маці двух дзяцей, кантралёра мясцовага прадпрыемства Ірыны Арсенькінай.