Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне ў сацыяльнай сетцы несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства і распаўсюд «экстрэмізму» пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 2960 рублёў мясцовую жыхарку Лізавету Анікіенку.

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 28 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на чатыры «экстрэмісцкія» інфарэсурсы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон выхавацеля карэкцыйна-развіваючага цэнтра Наталлю Сідлярэвіч.

30 лістапада суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава пакарала штрафамі і арыштам за «экстрэмізм» і «пікет» ў сацыяльных сетках чатырох жыхарак Наваполацка.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна за правядзенне пікетавання ў сацыяльнай сетцы без дазволу мясцовых пакарала штрафам у памеры 3700 рублёў жыхара «паўночнай сталіцы» Аляксандра Павалоцкага.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд у мэсэнджэры «экстрэмісцкай» інфармацыі пакарала адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак мясцовага прадпрымальніка Яўгена Паўлюшына.