У судзе быў агучаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, атрыманы ад работнікаў мясцовага раённага аддзялення міліцыі, з якога стала вядома аб тым, што Таццяна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» і ў відэахостынгу YouTube мела доступ да інфармацыйнай прадукцыі, якую ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Зыходзячы з таго, што ў судовым паседжанні Грыгор'ева цалкам прызнала сваю віну і дзейна раскаялася ў зробленым, суддзя Яскевіч на падставе ч.2. ст. 19.11 пастанавіла пакараць жанчыну штрафам у даход дзяржавы ў памеры пятнаццаці базавых велічыняў, што складала на той час 555 рублёў.
Ульяна Галадзед