Бацькам актывістаў з Наваполацку прысудзілі арышты па 15 сутак. Іх дзеці за мяжой
У апошні дзень лістапада стала вядома пра затрыманні Анатоля Трубкіна і Інэссы Ворыхавай. 66-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку Аляксея Трубкіна, які з 2006 года жыве ў Польшчы, 1 снежня прысудзілі арышт, не зважаючы на стан ягонага здароўя: ён інвалід па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перанёс інсульт. Напярэдадні сілавікі правілі ператрус у ягонай кватэры, з 30 лістапада мужчына знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у чым менавіта яго звінавацілі, звестак пакуль няма.
За «экстрэмізм» у сацыяльных сетках улады арыштавалі галоўнага ветэрынарнага ўрача
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкае» СМІ пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўны ветурача раёна Аляксандра Кезіка.
Улады спынілі адміністрацыйную справу за недазволены пікет
Старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабаўская 11 лістапада спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхара Віцебска Андрэя Прыстаўкі, якому ўлады ставілі ў віну правядзенне пікету, на які ён не атрымаў адпаведнага дазволу ад кіраўніцтва мясцовага райвыканкама. Суддзя палічыла, што двухмесячны тэрмін для пакарання мужчыны скончыўся.
На Пастаўшчыне па “народным” артыкуле з пачатку года пакаралі ўжо 23 чалавек
Такія звесткі мясцовай раёнцы "Пастаўскі край" назваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС Павел Нагановіч.
Штраф за выявы «кубка», "малінаў" і «сняжынкі»
У Шумілінскім райсудзе 8 лістапада быў асуджаны жыхар Віцебска, прадпрымальнік Аляксей Пярцоў. Ён прызнаны вінаватым за тое, што на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» захоўваў выявы «белай сняжынкі на блакітным фоне» ( лагатып канала «ПЛАТФОРМА ГОЛОС НОВОСТИ») і «выяву шэрага кубка на зяленым коле, у цэнтры якога ёсць малюнак маліны белага колера» ( лагатым канала «Чай з малінавым варэннем»). Гэтае мастацкае апісанне выкладзена ў судовым рашэнні, гучаным старшынёй Шумілінскага райсуду Іннай Грабоўскай, нядаўна прызначанай на гэтую пасаду і пераведзенай у райцэнтр з віцебскага суда Кастрычніцкага раёна.