Таццяну Севярынец будуць судзіць 25 студзеня
Маці палітвязня Паўла Севярынца, вядомага палітыка і пісьменніка вінавацяць паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і ч. 2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў) – на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Магчыма, суд будзе разглядаць іх, аб’яднаўшы ў адну справу. Судовы працэс распачнецца ў 10.30 у судзе Першамайскага раёна Віцебска.
40 чалавек у дзень. Полацкая пракуратура раздае папярэджанні
З набліжэннем выбараў актывізаваліся работнікі Полацкай раённай пракуратуры. Міліцыянты разносяць позвы мясцовым жыхарам, якіх лічаць «нядобранадзейнымі». Каб трапіць у гэты пералік, дастаткова мець «палітычную» адміністратыўную справу, хай сабе і трохгадовай даўніны. Хаця, паводле заканадаўства, чалавек можа чэсна казаць, што не мае адміністрацыйных спагнанняў, калі з тае пары прамінуў адзін год. Але міліцыя і пракуратура лічыць такіх людзей патэнцыйна небяспечнымі і выклікае на прафілактычныя гутаркі.
З браслаўскага музея традыцыйнай культуры пасля «палітычных адміністратывак» звольнілі 7 чалавек
Страцілі працу і тыя, хто адбываў прысуджаны адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, і нават тыя, каму былі прысуджаны штрафы. Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музейнай справе, тым болей адмысловага профілю – знаўцаў у галіне традыцыйнай культуры. Паводле сацыяльных сетак установы, там прымаюць наведнікаў, але пад пытаннем даследчыцкая і навуковая праца музея -ёй цяпер папросту няма каму займацца.
За правядзенне недазволенага пікету ў сацсетцы ўлады арыштавалі наваполацкага прадпрымальніка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікету ў сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 10 сутак мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Апанасавіча.
Віцебскія ўлады арыштавалі беспрацоўнага, бо ён цікавіўся навінамі «экстрэмісцкага» зместу
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка, 28 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на чатыры «экстрэмісцкія» СМІ пастанавіў арыштаваць на 10 сутак беспрацоўнага жыхара «паўночнай сталіцы» Аляксандра Коршунава.