Улады адмовілі спагнаць маральную шкоду з работніка міліцыі
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Аліса Догіль 14 снежня 2023 года адмовілася задаволіць грамадзянскі пазоў прадпрымальніка Льва Гоза ў дачыненні да работніка міліцыі Арцёма Янкоўскага аб кампенсацыі ім маральнай шкоды за антысеміцкія выказванні «сілавіка». Пацярпелы, за прычыненне наўмыснага знявагі гонару і годнасці, выяўленага ў непрыстойнай форме, прасіў суд спагнаць з крыўдзіцеля 10 тысяч рублёў.
За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на «экстрэмісцкую» публікацыю ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак Алега Шырокага.
Улады за падпіску на «экстрэмісцкую» песню арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на “экстрэмісцкую” песню ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 сутак работніка ААТ “Нафтан” Яўгена Міхайлоўскага.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі штрафам інжынера «Нафтана»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць “экстрэмісцкіх” інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынера па каштарыснай працы ААТ “Нафтан” Марыю Ганчук.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Новаполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.