У судовым пасяджэнні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Таццяна ў перыяд часу з 06.05.2020 года па 23.01.2024 года распаўсюдзіла інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе лагатып канала з назвай "КРАІНА для ЖЫЦЦЯ". Гэтую выяву ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні жанчына віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнала і шчыра раскаялася ў зробленым.
Зыходзячы з даказанасці факта распаўсюду і прызнання віны «правапарушальніцы» суддзя Максімовіч на падставе ч.2 арт. 19.11 КоАП пакарала Кіркіж штрафам у даход дзяржавы ў памеры шасці ста рублёў.
Лук'ян Ручкін