За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Новаполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.
Палачанку Людмілу Анашкевіч арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкую» спасылку ў прыватнай перапісцы
65-гадовая спадарыня Людміла трапіла пад «хапун» 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ забралі ў яе мабільны тэлефон і лісты Вольгі Брыцікавай, лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана", якая была звольнена з прадпрыемства з асвае грамадскія погляды. Брыцікаву трымаюць у віцебскім СІЗА, супраць яе распачата крымінальная справа паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Супраць Людмілы Анашкевіч у дзень затрымання распачалі адміністрацыйную справу.
Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5.400 рублёў
Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў" і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Абодва пратаколы пра правапарушэнні складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.
Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі да трох гадоў зняволення за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады
Былога «афганца» Уладзіміра Лісіцу асудзіў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі, судовы працэс распачаўся 19 снежня мінулага года. Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.
Трэці раз запар улады арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічаецца 44-мя суткамі.