Віцебчука асудзілі за відэаролікі ў сацыяльнай сетцы
13 верасьня Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Віцебску Пятра Трублінскага вінаватым у распальваньні нацыянальнай варожасьці. За разьмяшчэньне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэаролікаў нібыта экстрэмісцкага характару судзьдзя Людміла Ларына вынесла рашэньне пакараць яго двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на адзін год.
Пачалося банкруцтва яшчэ аднаго райпа на Віцебшчыне
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 30 жніўня пачаў конкурсную вытворчасьць па справе аб банкруцтве Полацкага раённага спажывецкага таварыства. Працэдура банкруцтва была ініцыяваная самім даўжніком, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».
У Воршы судзяць фаната. Пакуль за “экстрэмізм”, але могуць дадаць і “распальваньне варожасьці”
28 жніўня ў судзе Аршанскага раёну і Воршы распачаўся працэс, на якім вызначыцца, ці мелі нашыўкі на затрыманым міліцыяй 19-гадовым Аляксею Сукорскім экстрэмісцкі зьмест.
«Як я мог яе забіць, калі яна мне дапамагала?» – у Віцебску судзяць турка
20 жніўня ў Віцебскім абласным судзе пачалося слуханьне справы ў дачыненьні да замежніка, які абвінавачваецца ў забойстве грамадзянкі Банглядэш. На лаве падсудных апынуўся Геклік Байрам, грамадзянін Турэччыны 1984 году нараджэньня. Яму пагражае зьняволеньне да 25-ці гадоў альбо сьмяротнае пакараньне.
Кошт трох палак кілбасы, бутэлькі каньяку і каробкi цукерак: 4 гады зьняволеньня
8 жніўня суд Расонскага раёну прызнаў 56-гадовага дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Краснапольле» Сяргея Карпенку, які кіраваў гаспадаркай 24 гады, вінаватым у атрыманьні хабару шляхам вымаганьня.