Віцебскага псыхіятра Пастнова асудзілі на тры гады “хіміі” – за паклёп на пракурора
Тры гады абмежаваньня свабоды з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – такі вырак быў агучаны 20 траўня ў дачыненьні віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова. Яго прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага. Прысуд не набыў пакуль законнай сілы.
Аблсуд не задаволіў скаргаў віцяблян, аштрафаваных за сьцягі на Дзень Волі
Тры тыдні таму віцябляне Уладзімер Кійко, Яраслаў Кійко і Мікола Качурэц былі аштрафаваныя судом Кастрычніцкага раёну Віцебску на 102 рублі кожны за фатаграфаваньне на Дзень Волі зь бел-чырвона-белым сьцягам (ч.1. арт. 23.34 КаАП РБ). Ня згодныя з такімі рашэньнямі, актывісты абскардзілі іх у абласным судзе.
Суд прызнаў, што Полацкі райвыканкам парушыў правы грамадзяніна на стварэньне арганізацыі
29 красавіка ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласьці прайшло слуханьне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнаньні незаконнымі дзеяньняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна.
Суд: міліцыя мусіць выплаціць актывісту 8,72 рублёў за зьнішчаны на БНР-100 сьцяг
Суд Першамайскага раёну Віцебску толькі часткова задаволіў пазоўныя патрабаваньні Міколы Качурца, які прасіў спагнаць з Кастрычніцкага РАУС 42 рублі за зьнішчаны ў 2018 годзе бел-чырвона-белы сьцяг. Судзьдзя Алена Савіцкая ацаніла шкоду на 8 рублёў 30 капеек.
Віцяблян будуць судзіць за паклёп на пракурора Раманоўскага – у закрытым паседжаньні
Жыхары Віцебску Ігар Пастноў і Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард атрымалі пастановы аб прызначэньні судовага разбору па крымінальнай справе, распачатай супраць іх за паклёп на пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт. 188 КК РБ). Судовы працэс пачнецца 22 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску і пройдзе ў закрытым рэжыме.