Японскі мастак Даічы Ёшыда, які правёў 1 год і 9 месяцаў за кратамі, выйшаў на волю
Японец адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам. Ён быў асуджаны за нелегальны перавоз агнястрэльнай зброі. 22 траўня Даічы вызвалілі, 23 траўня ў менскім аэрапорце яго сустрэлі маці і брат. Яму забаронены ўезд у Беларусь на 5 гадоў.
Абласны суд не задаволіў скаргу віцябляніна, аштрафаванага за бел-чырвона-белы сьцяг на #БНР100 каля Альгерда
Скаргу віцябляніна Міколы Качурца на пастанову суду Кастрычніцкага раёну, які пакараў актывіста штрафам у памеры 30 б.в., разгледзела 25 красавіка судзьдзя Ірына Смалякова. Паседжаньне доўжылася тры хвіліны. Скаргу не задаволілі, пастанову суду Кастрычніцкага раёну пакінулі бязь зьменаў.
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста ініцыятывы «Хайсы»
18 красавіка судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова разгледзела скаргу сябра грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Андрэя Кешанюка на рашэньне суду Першамайскага раёну. Мясцовы актывіст быў пакараны 26 сакавіка судзьдзёй Натальляй Карабліной за нібыта правядзеньне несанкцыянаванага пікету пад бел-чырвона-белым сьцягам каля будынку «Белтэлекаму» і непадпарадкаваньне супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Полацкая ЖКГ папоўніць свой бюджэт за кошт маці-адзіночкі
Больш за 2000 рублёў запазычанасьці, якая ўтварылася за тры гады, павінна выплаціць полацкай ЖКГ Тахміна Міхайлава за тое, што работнікі РКЦ няправільна аформілі статус яе кватэры ў 2014 годзе, зрабіўшы памылку ў разьліку. Такое рашэньне вынесла полацкая судзьдзя Аксана Мішута 12 сакавіка. Цяпер рашэньне набыло моц, і з заробку Міхайлавай, які складае каля 400 рублёў, на карысьць ЖКГ будуць утрымліваць 20% паводле выканаўчага ліста.
“Бязь зьменаў…” Віцебскі абласны суд не задаволіў апэляцыю Пятра Іванова
Калегія Віцебскага абласнога суду пакінула бязь зьменаў прысуд суду Кастрычніцкага раёну Віцебску ў дачыненьні да актывіста Пятра Іванова. Судовае паседжаньне, на якім старшыняваў судзьдзя Бондараў, скончылася меней чым праз гадзіну і праходзіла без адваката і прадстаўнікоў другога боку.