Акцыя за незалежнасьць Беларусі прайшла на фоне «трох штыхоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў – палітыкі, блогеры, простыя гараджане.
Людзі трымалі ў руках расьцяжку «Незалежнасьць», бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі і самаробныя плякаты з лёзунгамі. Пазьней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.
«Лукашэнку – ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі», – было напісана на адным з плякатаў.
Акцыю здымалі на відэакамэры супрацоўнікі МУС у цывільнай вопратцы. Ніякіх затрыманьняў (на момант да 14.00 нядзелі) не было.
Зьміцер Міраш, фота аўтара