Серада, 29 Студзень 2020

Алесь Круткін асуджаны ў Полацку на 15 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Алесь Круткін у віцебскім судзе 28 студзеня Алесь Круткін у віцебскім судзе 28 студзеня

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Алесь Круткін быў 28 студзеня асуджаны на 15 сутак Полацкім судом. Гэтак яго пакаралі за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасьці краіны, якія праходзілі ў Менску ў сьнежні 2019 году. Суд над актывістам прайшоў у закрытым рэжыме, паведамляе «Эўрапейская Беларусь».

«Працэс адбыўся ў закрытым рэжыме, інфармацыя аб ім стала вядомая толькі пасьля таго, як актывіста даставілі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ)», – паведамляецца на афіцыйнай старонцы кампаніі «Эўрапейская Беларусь» у Facebook.

Нагадаем, Алесь Круткін і Натальля Сьпірыдонава былі затрыманыя ў Віцебску 27 студзеня, калі расклейвалі ў цэнтры гораду налепкі «Калгаснай дыктатуры – баста!» На актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт.17.1 КаАП. Ноч з 27-га на 28-е студзеня Круткін правёў у віцебскім ІЧУ. 28 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць распачатую супраць Круткіна і Сьпірыдонавай адміністрацыйную справу, але прыпыніў яе, вярнуўшы пратаколы ў РАУС на дапрацоўку.

Адразу пасьля суду ў Віцебску Круткін быў зноў затрыманы. Яго адвезьлі спачатку ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску, а затым – этапавалі ў Полацак.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.