Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела апэляцыйныя скаргі былога старшыні абласной арганізацыі ЛДП Сяргея Ярмыкіна і ягонага паплечніка Юрыя Мярзьленкі на вырак суду Віцебскага раёну ад 27 траўня. Паводле яго яны атрымалі адпаведна 5 і 7 гадоў зьняволеньня за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Віцебскі абласны суд 30 жніўня скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні жыхара Наваполацку К., які на пачатку 2019 году з асаблівай лютасьцю забіў сваю маці (ч.2 арт.139 КК.). Мужчыну прысудзілі да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 28 жніўня пачаўся чарговы працэс па “наркатычным” артыкуле 328 КК. На лаўцы падсудных – чатыры чалавекі, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Адзін зь іх – былы міліцыянт са Шклова…

У Віцебску 22 жніўня суд Бешанковіцкага раёну на выязным паседжаньні прызнаў вінаватым віцябляніна Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда у паклёпе на пракурора Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт.188 КК РБ) і пакараў яго трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня (“хатняя хімія”).

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 12 жніўня пачалося слуханьне справы, распачатай у дачыненьні да віцябляніна Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда. Яго абвінавачваюць у паклёпе на пракурора Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт.188 КК РБ). Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Журналістаў у залю не пусьцілі.