Паводле рашэньня суду Першамайскага раёну Віцебску 9 жніўня проста ў залі суду была вызваленая актывістка Надзея Куканос. У адпаведнасьці з законам “Аб амністыі” крымінальная справа супраць яе скасаваная. Куканос адбыла за кратамі амаль чатыры месяцы.

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прысудзіла абвінавачанага ў жорсткім забойстве жыхара Віцебску да 20 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе prokuratura.gov.by. У сакавіку 2019 года 40-гадовы мужчына падчас п’янкі забіў сваю 24-гадовую сяброўку, прыраўнаваўшы яе да сабутэльніка…

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 29 ліпеня пачне судовы разгляд па крымінальнай справе дэсантніка Віктара Калачынскага, які ў красавіку 2019 году быў сьмяротна траўмаваны вайсковым аўтамабілем “МАЗ”. Абвінавачаны – 19-гадовы кіроўца “МАЗу” і саслужыўца загінулага.

32-гадовы жыхар Наваполацку абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай лютасьцю ўласнай маці (ч.2 арт.139 КК). Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба УСК па Віцебскай вобласьці.

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.