Сярод затрыманых – віцебскі актывіст Аляксандар Ільінец. Прозьвішчы астатніх нам пакуль не вядомыя.
Разгляд адміністрацыйных справаў мае адбыцца 11 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Калі дакладна пачнецца суд – невядома. Вядома толькі, што затрыманых за адміністрацыйныя правапарушэньні зараз у памяшканьне суду не прывозяць – паседжаньні праводзяцца ў анлайн-рэжыме (абвінавачаны застаецца ў ІЧУ, з судзьдзём ён кантактуе праз скайп).
Але тыя, хто хоча падтрымаць абвінавачаных, могуць знаходзіцца ў судовай залі і слухаць працэс (экран кампутара павернуты да судзьдзі).
Менавіта ў такім рэжыме 8 траўня адбыўся суд над адным з удзельнікаў «кармленьня галубоў» віцяблянінам Алегам Баразной. Судзьдзя Алена Цыганкова прызнала яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і аштрафавала мужчыну на 20 базавых велічынь.
Зьміцер Міраш
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.