На тое, што адпачынак з дзецьмі стаў не праста няякасны, але нават і небяспечны, гараджане ўжо даўно звярталі ўвагу мясцовых уладаў. Людзі скардзіліся, што атракцыёны толкам не працуюць, а тэрыторыя парку запушчаная.
У маі 2025 года ад аршанскіх уладаў прагучала доўгачаканае абяцанне: па сканчэнні летняга сезону парк будзе зачынены, і ў ім распачнецца рэканструкцыя. У горадзе нават загаварылі пра тое, што сарвуцца святкаванні 95-годдзя пісьменніка-земляка Уладзіміра Карткевіча, помнік якому ўсталяваны якраз у гэтым парку, і каля яго праходзяць штогадовыя літаратурныя чытанні. Але рэканструкцыя так і не пачалася, а абяцанні плаўна “перацяклі” на 2026 год.
У 2026 годзе праз “Аршанскую газету” зноў прагучала абяцанне пра рэканструкцыю.
Але цяпер пра яе ўжо не згадваюць, а суботнік, маўляў, праводзіўся з тае прычыны, што зараз лета, у парку “сезон”, і таму нічога болш грунтоўнага зрабіць нельга. Калі будзе “можна”, і рэканструкцыя ўрэшце пачнецца, гараджанам не кажуць.
Віктар Пятроўскі
Серада, 22 Ліпень 2026
Абяцалі рэканструкцыю, але абмежаваліся суботнікам
У мінулую суботу у аршанскім дзяіцячым парку “Сказочная страна” правялі суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Зрэшты, суботнікам працу ў гэты дзень іможна было лічыць не ўсім: уладальнікі атракцыёнаў і павільёнаў насамрэч выконвалі працы па добраўпарадкаванні “добраахвотна-прымусова”, а вось работнікі камунальнай гаспадаркі проста былі вымушаныя ліквідаваць недахопы сваёй ранейшай няякаснай працы па ўтрыманні парка. Што адметна, папрацаваць ва ўласны выходны дзень выйшлі дэпутаты Аршанскага райсавета і супрацоўнікі мясцовага райвыканкама. Якраз райвыканкам ужо не першы год і раздае абяцанні правесці ў парку грунтоўную рэканструкцыю.
Апублікавана ў
Рознае