Вёска пад Віцебскам больш за месяц жыве без вады
Вёска Шылкі знаходзіцца прыкладна ў 25 кілямэтрах ад Віцебску, амаль на мяжы зь Сеньненскім раёнам. Тут, ня лічачы дачнікаў, 9 жылых хатаў, у пераважнай большасьці якіх жывуць пэнсіянэры, і з пачатку сьнежня ў іх няма крыніцы вады.
Актывісты КХП-БНФ далі тлумачэньні ў Сьледчым камітэце (відэа)
9 студзеня ў сувязі з пададзенай у лістападзе мінулага году заявай пра знаходжаньне частак чалавечых парэшткаў у лесе за вёскай Хайсы ў Сьледчы камітэт былі выкліканыя заяўнікі – сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі–БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў, Сяргей Каваленка і Пятро Сарапеня.
У Полацку прадаюць саколкі з імпэрскай расейскай сымболікай
У новай кнігарні на аўтавакзале ў Полацку прадаюць цішоткі з выявай Уладзімера Пуціна і чорна-жоўта-белым сьцягам імпэрскай Расеі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў карыстальнік Ігар Палынскі.
Складзкія запасы вытворцаў Віцебскай вобласьці павялічыліся
У параўнаньні з пачаткам 2014 году запасы гатовай прадукцыі на складах вытворцаў Віцебскай вобласьці павялічыліся. Удзельная вага запасаў прадукцыі ў рэгіёне паводле стану на 1 сьнежня 2014 году склала 45,1% у сярэднямесячным аб’ёме вытворчасьці ў фактычных цэнах. Гэта ніжэй за агульнарэспубліканскі паказчык, які на сёньняшні дзень складае 78,8%.
Актывісту партыі БНФ 40 разоў адмовілі ў прыёме на працу
Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, страціў працу ў 2008 годзе — яго скарацілі пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, куды ён балятаваўся. З тае пары ён зрабіў каля 40 спробаў уладкавацца на працу, у тым ліку з дапамогай мясцовага цэнтру занятасьці. Усе яны былі безвыніковыя.