У Полацку няма каму абараняць спажыўцоў
Полацкі райвыканкам зь лютага 2014 году не рэгіструе грамадзкую арганізацыю «Таварыства абароны спажыўцоў». Апошні раз адмова ў рэгістрацыі грунтавалася дрэнным санітарным станам арандаванага памяшканьня. Ранейшае памяшканьне грамадзтва было адабранае КУП ЖКГ Полацкау з-за штучна створанай запазычанасьці платы за арэнду.
Віцебскім актывістам КХП-БНФ ізноў забаранілі пікетаваць
Чарговую забарону ладзіць пікет атрымалі ад мясцовых уладаў сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў і Пётра Сарапеня. Прычына забароны – традыцыйная для Віцебску: адсутнасьць у заяўнікаў акцыі дамоваў зь лекарамі, дворнікамі і міліцыянтамі. Пікет мусіў адбыцца 7 лістапада.
Праваслаўнае брацтва рыхтуе юных «каларадаў»?
У суполцы праваслаўнага вайскова-патрыятычнага брацтва, якое дзейнічае пры друцкім храме Раства Прасьвятой Багародзіцы, зьявіліся фатаздымкі з вучэньняў, якія прайшлі 27–29 кастрычніка ў вайсковай частцы № 71325, што ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёну. На фатаздымках — падлеткі ў камуфляжнай форме з «георгіеўскімі стужкамі», павязанымі ў каго на плячы, у каго на рукаве, у каго на грудзёх. Хлопцы 12–16 гадоў, а таксама й некалькі дзяўчат сфатаграфаваліся і ў танку, і падчас знаёмства з тэхнікай МНС, і на турніры па лязэртагу.
У Аршанскім раёне сталі больш гвалціць і выкрадаць людзей
Аршанскім райвыканкамам разгледжанае пытаньне наконт рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў”. У паседжаньні ўзяў удзел намесьнік генэральнага пракурора Аляксандар Дубаў, паведамілі ў прэс-службе нагляднага органу.
У Віцебску арыштаваны заснавальнік праваабарончай установы «Платформ інавэйшан»
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» (прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Платформ інавэйшан») Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак дагэтуль бракуе інфармацыі аб прычынах ягонага арышту. Пра гэта паведамляе сайт «Пляцформы».