Вярхоўны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд, вынесены Віцебскім абласным судом наконт скандальнай крымінальнай справы дэпутата райсавету і дырэктара ААТ «Верхнядзьвінскі масласырзавод» Пятра Лаўрынова.

У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцыяў вісяць абвесткі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Здавалася б, добрая справа, але тое, што там напісана падаецца зьдзекам. Тэкст шыльды наступны: “Калі вам патрэбна дапамога, тэлефануйце”. Гэты тэкст напісаны на дзьвюх мовах – расейскай і ангельскай, але нумару тэлефону нідзе не пазначана. Куды тэлефанаваць? У міліцыю, хуткую, або таму, хто зможа дапамагчы наліць бэнзін у машыну?

Масавая гібель рыбы ў Аршанскім раёне зафіксаваная 14 кастрычніка ў вадасховішчы на ручаі Хатынь, які ўпадае ў рэчку Крапівенка. Інспэктары Аршанскай Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету супольна з супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя правялі абсьледаваньне. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца забруджваньня - неачышчаныя сьцёкавыя воды сьвінагадоўчага комплексу.

19 кастрычніка ў Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні “Як зрабіць мэдыцыну якаcнай і даступнай?”, якія падрыхтавалі ўдзельнікі ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”. Сустрэча адбывалася ў Віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. Каля 40 жыхароў Віцебску і Віцебскай вобласьці разам з экспэртамі і прадстаўнікамі партыйных і грамадзкіх арганізацый і рухаў абмеркавалі праблемы сучаснай беларускай мэдыцыны і паспрабавалі вызначыць рэкамэндацыі па паляпшэньні справаў ва ўстановах аховы здароўя.

20 кастрычніка на будоўлі ў Санкт-Пецярбургу сарваўся зь пятага паверху і разьбіўся 32-гадовы будаўнік зь Віцебску. Трагедыя адбылася на Васільеўскім востраве а 22:30. Грамадзянін Беларусі пры правядзеньні будаўніча-мантажных работ упаў з вышыні пятага паверху будаванага жылога будынку «Інвэстыцыйнай будаўнічай кампаніі НКС». Ад атрыманых траўмаў віцяблянін сканаў да прыбыцьця “хуткай дапамогі”.