Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ Маскоўскага патрыярхату) заклікаў народы Беларусі, Расеі і Ўкраіны імкнуцца да “духоўнай еднасьці”. Пра гэта мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павал заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланьні.

Адна з найстарэйшых віцебскіх ВНУ - Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Машэрава - мае ўсяго адну спэцыяльнасьць, непасрэдна зьвязаную з прафэсійнай падрыхтоўкай дзеля папулярызацыі беларускай мовы і навучаньня ёй. Гэта спэцыяльнасьць «Беларуская філялёгія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасьць)». На пачатку году ўнівэрсытэцкая адміністрацыя выказала прапанову яе ліквідаваць…

Маніторынг працы з насельніцтвам Віцебскай вобласьці выявіў хібы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы і гандлёвым абслугоўваньні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Пасьля дзесяці сутак арышту з ізалятару часовага ўтрыманьня на волю выйшаў сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў затрыманы 24 сьнежня 2014 году. 27 сьнежня пастановай Першамайскага райсуду Віцебску актывіст быў абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб  адміністрацыйных правапарушэньнях.

Скончыўся 2014-ты год і распачаўся 2015-ты. Старшыня арганізацыйнай групы беларускага прафсаюзу «Разам», сябра АГП Ірына Яскевіч ласкава пагадзілася падвесьці вынікі году, які адышоў, і ацаніць магчымасьці разьвіцьця малога бізнэсу Беларусі ў Новым годзе.