Панядзелак, 06 Кастрычнік 2025

Суды Віцебшчыны зноў прызналі “экстрэмізм”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўленым увечары 6 верасня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся новыя “экстрэмісцкія” інтэрнэт-рэсурсы. Адпаведныя рашэнні вынеслі суды Лёзненскага і Чашніцкага раёнаў.

Суд Лёзненскага раёна сваім рашэннем ад 3 кастрычніка прызнаў “экстрэміскімі” старонку ў TikTok  «viciebsk.live» і YouTube- канал «Витебщина как есть». Гэтыя рэсурсы асвятляюць навіны Віцебскай вобласці ў фармаце кароткіх відэаролікаў. Але тыя навіны, якіх не паказваюць па дзяржаўным тэлебачанні.

Суд Чашніцкага раёна 3 кастрычніка прызнаў “экстрэміскай” старонку з назвай  "Дыяспара беларусаў у Польшчы па беларуску"  у Facebook.

Абодва гэтыя суды, а найперш рэгіянальныя пракуратуры вельмі стараюцца знайсці "экстрэмізм": у другой палове  верасня суд Лёзненскага раёна таксама прызнаў "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рсурсы, і адзін - суд Чашніцкага раёна. Усяго за перыяд са студзеня па верасень 2025 года  супрацоўнікі розных пракуратур Віцебскай вобласці выявілі 95 «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў і падрыхтавалі па іх судовыя пазовы. Найбольшы ўнёсак у выяўленне “экстрэмізму ў інтэрнэце” зрабілі Віцебская абласная пракуратра і пракуратуры Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў.