Калі 3 кастрычніка Андрэй Бука з’явіўся ў суд у прызначаны час, высветлілася, што вядзецца пра зусім даўнія падзеі. 28 кастрычніка 2024 года ён быў асуджаны да арышту на 5 сутак за так заванае “несанкцыянаванае пікетаванне”, але адбываць пакаранне адразу актывіста не забралі. З тае пары яго судзілі яшчэ раз: сёлета 3 лютага яму прысудзілі штраф памерам 50 базавых велічынь ( 2 100 рублёў). Зноў-такі за “несанкцыянаванае пікетаванне” – нагодай стала размяшчэнне выяваў з беларускай нацыянальнай сімволікай у сацсетцы Mastodon.
3 кастрычніка, вярнуўшыся з суда, Андрэй Бука паведаміў, што міліцыянты раптам прыгадалі ягоныя не адседжаныя “суткі”. “Замена неадбытых сутак на 20 базавых”, - напісаў актывіст Facebook . Але не ўдакладніў, кколькі гэта ў беларускіх грашах, бо зараз адна базавая велічыня – гэта 42 рублі, а год таму складала 40 рублёў.
Таццяна Голубева
Субота, 04 Кастрычнік 2025
Андрэю Буку замянілі не адседжаныя “суткі”на штраф
На сваёй старонцы ў Facebook актывіст з Шаркоўшчыны распавёў, што атрымаў позву ў раённы суд і нават не ўяўляе, што здарылася. У позве было пазначана, што яго выклікаюць “па заяве Шаркоўшчынскага РАУС дзеля вырашэння пытання, звязанага з выкананнем пастановы аб адміністрацыйным пакаранні”.
Апублікавана ў
Рознае