Курсы “Мовы нанова” распачалі сваю працу  ў Глыбокім і Шаркоўшчыне. Першыя заняткі правялі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.  Пасьля ўводнага слова Глеб знаёміў прысутных  з тэмай “Сваякі”, а Алеся распавядала пра мянушкі, якія давалі і даюць беларусы адно аднаму.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў Сьвятлана Баранкоўская прэзэнтавала ў абласной бібліятэцы першую ў сваім жыцьці пэрсанальную выставу жывапісу – “Нечаканае”. Яе габэлены ведаюць усе, пра жывапіс – толькі здагадваліся. Добрая неспадзяванка!

Як высьветлілася, людзей, якія захапляюцца кнігамі Ўладзімера Арлова, у абласным цэнтры шмат. Перапоўненая заля ледзь магла зьмясьціць усіх прыхільнікаў творчасьці вядомага беларускага пісьменьніка, паэта і гісторыка.

У Віцебску 28 красавіка адбыўся чарговы Rubin-fest – канцэрт паэта, музыкі і барда Міхаіла Рубіна. Сёлета імпрэза прайшла ў сольным фармаце на фоне велікоднай выставы ў культурна-гістарычным цэнтры “Залатое кола Віцебску “Дзьвіна”. Рубін сьпяваў блюзы, псальмы і нават – опэру. Было горача!..

На краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака” абвясьцілі збор сродкаў на арганізацыю цырымоніі ўручэньня прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Імпрэза ганараваньня адбудзецца ўжо ў 11-ы раз на радзіме пісьменьніка ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне ў чэрвені 2018 году.