Арганізатарам клюбу па вывучэньні беларускай мовы выступіла палітычная грамадзкая арганізацыя «Моладзь БНФ».

Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома. “Яшчэ рана казаць пра канкрэтныя даты”, – гаворыць.

Віцябляне заклікаюць гарадзкія ўлады адмовіцца ад плянаў усталяваньня ў 2018 годзе помніка міталягічнай заснавальніцы Віцебску княгіні Вользе і накіраваць прадугледжаныя на гэта грошы на сацыяльныя праекты ў сфэры адукацыі, ЖКГ і жыльлёвага будаўніцтва. Калектыўны зварот грамадзян апублікаваны на сайце “Зручны горад”.

На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” 1 красавіка пачаўся збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Францішка Скарыны.

Гэта будзе ўжо чацьвертая паштоўка цыклю. Раней у продажы зьявіліся карткі, прысьвечаныя Менску, Пінску і Брэсту. Чарга за Віцебскам. Каб зрабіць якасны макет, стваральнікі зьбіраюць грошы на краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака”. На 30 сакавіка праект сабраў ужо 99% патрэбных сродкаў.