Прэм’ера спэктаклю “Шагал. Вяртаньне ў Віцебск” у Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца ў лютым 2019 году. Новы, трыццаць другі, тэатральны сэзон таксама пачнецца зь цікавай прэм’еры. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канфэрэнцыі мастацкі кіраўнік тэатру Віктар Клімчук.

Дакумэнтальную стужку “Паралелі. Такое рознае падабенства” прэзэнтавалі ў Віцебску рэжысэр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая – прадусарка праекту. “Гэты фільм уключае мазгі”, – прызналася падчас абмеркаваньня кінастужкі адна з глядачак…

Земляныя працы па рэканструкцыі цепласеткі, якія вядуцца ў гістарычнай частцы Віцебску (Верхні замак), выклікалі занепакоенасьць гараджан – экскаватары ўразаюцца ў гістарычны слой. Цяпер – і на Замкавай гары, каля тэатру “Лялька”. “Віцебская вясна” папрасіла пракамэнтаваць сытуацыю археоляга Аляксея Белавусава – давераную асобу Інстытута гісторыі НАН РБ.

У гістарычнай частцы Віцебску (Верхні замак) ад жніўня вядуцца працы па рэканструкцыі цеплатрасы. Экскаватарамі былі адкапаныя і выкінутыя на паверхню часткі драўляных канструкцый – цалкам магчыма, што маставой XIV стагодзьдзя. Пацьвердзіць здагадку ў археолягаў пакуль не атрымалася. Але праваабаронцы б’юць трывогу.

У 1993 годзе віцебскія ўлады паабяцалі ўшанаваць памяць закатаваных вязьняў Віцебскага гета. Напамінам пра няспраўджанае абяцаньне дагэтуль застаецца сымбалічны камень каля былога раённага Дому культуры. А практычна гатовы памятны знак так і ляжаў бы на складзе, каб пра яго не нагадаў аўтар — скульптар Іван Казак.