Скандальны фільм “Сьмерць Сталіна”, забаронены ў Расеі, не пакажуць і ў Віцебску. Пра гэта паведаміў “Віцебскай вясьне” дырэктар прадпрыемства “Кінавідэапракат” Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Багачоў. Для “Сьмерці Сталіна” проста не знайшлося месца ў загадзя расьпісаным рэпэртуары.

У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі адкрылася афіцыйная выстава, прымеркаваная да 80-годзьдзя з дня ўтварэньня Віцебскай вобласьці. Сярод 500 экспанатаў прэзэнтуюцца некалькі дываноў Язэпа Драздовіча і праца Пётры Сергіевіча. Знайшлося месца для некалькіх фотаздымкаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна…

Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі на люты расплянавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбому “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз.

Аўторак, 23 Студзень 2018

У Віцебску жанілі Цярэшку

Жаніцьба Цярэшкі – старадаўняя народная гульня, якая, як мяркуецца, паўстала на Лепельшчыне. Асноўнай яе мэтай было пазнаёміць бясшлюбную моладзь, дапамагчы ёй прымераць на сябе ролю жанатага чалавека. Раней абрадавая гульня, якая праходзіла традыцыйна ноччу на сьвяткі, была вядомая сярод сялянскай моладзі. Але зь нядаўніх часоў яна «прапісалася» на сталай аснове і ў абласным цэнтры.