Як кажа Глеб Лабадзенка, яны вельмі рады, што мясцовыя жыхары самі праявілі ініцыятыву і запрасілі іх да сябе. Цяпер “Мова нанова” працуе ў 17-ці гарадох:
– Людзі выйшлі на нас і кажуць, што думалі, як пачаць вучыць мову. Што самі спрабавалі сабрацца, а потым паглядзелі, што ўжо, аказваецца, нічога новага пад сонцам няма, і “Мова нанова” ўжо ўсё прыдумала і распрацавала. Мы прыехалі і паказваем-расказваем. Спадзяюся, што курсы будуць адбывацца надалей, і “Мова нанова”, я думаю, будзе працаваць.
Падчас мерапрыемства прысутныя спаборнічалі ў беларускіх скорагаворках, дзяліліся сваімі ведамі беларускай мовы і выконвалі заданьні. Напрыканцы заняткаў перад прысутнымі выступіў вядомы музыка Андрусь Такінданг. Сваімі энэргічнымі сьпевамі ён “запаліў” публіку і ўзьняў ёй настрой.
https://vitebskspring.org/news/kulturnyja-pravy/item/2774-mova-nanova-pryekhala-u-glybokae-i-sharkoushchynu#sigProIdf8b95872fb
Тацяна Смоткіна, racyja.com