Аўторак, 27 Кастрычнік 2015

Палачане змагаюцца за кожнае дрэва

Зьнішчэньне дрэў у прывакзальным сквэры Полацку прыпыненае. На 27 кастрычніка сьпілаванае адно дрэва з чатырох прысуджаных да зьнішчэньня. Полацкая мясцовая ўлада ў адказ на скаргі правяла сход зь месьцічамі на месцы рэканструкцыі сквэру. Жыхары Полацку, ня згодныя з тлумачэньнем уладаў і ходам работ, зноў накіравалі скаргу ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Насуперак абяцаньням уладаў Віцебскай вобласьці і асабіста колішняга старшыні аблвыканкаму прывакзальны парк у Полацку ператвараюць у стаянку для аўтамабіляў. Жыхары Полацку абураныя рашэньнем гарадзкіх уладаў - дазволіць сьпілоўку дрэў у парку перад чыгуначным вакзалам. Палова парку зь дзесяткамі дрэў ужо абнесеная плотам, і вядуцца работы па стварэньні паркоўкі для аўтамабіляў перад новым гандлёвым цэнтрам.

Сталі вядомыя лічбы шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю ўнітарным прадпрыемствам “Паўночны” на возеры Бараноўскае Віцебскага раёну напрыканцы траўня. Эколягі вызначылі шкоду прыродзе ў памеры 699 базавых велічынь – 125 мільёнаў 820 тысяч рублёў.

Нацыянальны статыстычны камітэт у гэтым месяцы апублікаваў дадзеныя аб ахове навакольнага асяродзьдзя за 2014 год. Сярод шматлікіх дадзеных па ахове прыроды падаюцца дадзеныя і пра забруджваньне атмасфэрнага паветра па гарадох і раёнах краіны з 2010 па 2014 год.

У карпункт газэты «Рэспубліка» патэлефанавалі занепакоеныя вяскоўцы і паведамілі, што ў мікрараёне пасёлку Руба Віцебскай вобласьці няма чым дыхаць. На думку заяўнікаў, прадпрыемства па перапрацоўцы даляміту павялічыла выкіды пылу ў атмасфэру.