Па Гарадоцкім раёне за гэтыя гады назіраецца рост шкодных рэчываў, якія трапляюць у атмасфэру. Так, калі ў 2010 годзе ў атмасфэру было выкінута 900 тон забруджвальных рэчываў, то ў 2013 – 1500 тонаў, а летась – 1700 тонаў. Гэта прыблізна па 70 кіляграмаў шкодных рэчываў на кожнага жыхара раёну. Рост выкідаў шкодных рэчываў, такім чынам, за пяць гадоў склаў 188%.
Па гарадох вобласьці гэтыя паказчыкі значна меншыя па выкідах на аднаго жыхара: Віцебск – 10 кг, Ворша – 17 кг, Полацак – 27 кг. “Рэкардсмэнам” у краіне па выкідах на аднаго жыхара зьяўляецца Наваполацак – 481 кг, а на другім месцы Жлобін – 121 кг.
Пры гэтым у Віцебскай вобласьці улоўліваецца і абясшкоджваецца самы малы працэнт шкодных рэчываў, што выкідаюцца ў атмасфэру, – 52,2%, пры агульнанацыянальным паказчыку ў 88,7%. Яшчэ меншая частка шкодных рэчываў улоўліваецца і абясшкоджваецца ў Гарадоцкім раёне. З тых 1700 тонаў шкодных рэчываў, якія трапілі ў атмасфэру ў раёне пераважна на дрэваапрацоўчых цэхах, улоўленыя толькі 500 тонаў – 34%.
Крыніца: Гарадок.інфо