Уласны экалягічны інфармацыйны рэсурс зьявіўся ў паўночнай вобласьці нашай краіны. Таварыства «Зялёная сетка» прэзэнтавала ў Віцебску рэгіянальны Зялёны партал – vitebsk.greenbelarus.info. Урачыстая цырымонія прайшла ў абласной бібліятэцы імя Леніна і была прымеркаваная да Сусьветнага дня аховы навакольнага асяродзьдзя, які адзначаецца 5 чэрвеня.

Алею з маньчжурскіх гарэхаў высадзілі ў аграгарадку Ваўкалаты ў межах рэалізацыі ініцыятывы па разьвіцьці сельскіх тэрыторыяў Докшыцкага раёну.

21 красавіка ў віцебскім арт-пабе “Torvald” прайшла публічная лекцыя аднаго з аўтараў сталічнага альманаху “Гарадзкія тактыкі”, кандыдата культуралёгіі Аляксея Крывалапа. Лекцыя пад назовам “Зялёны горад” была прысьвечаная ўрбаністычнаму сьветапогляду і ўрбаністычным праблемам.

За адзін тыдзень на вадаёмах, паляўнічых і лясных угодзьдзях Віцебшчыны выяўленыя 39 парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Моладзевая арганізацыя «Зьвяз» правяла круглы стол па праблеме скарачэньня зялёных насаджэньняў у горадзе. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Інстытуту прыродакарыстаньня Нацыянальнай акадэміі навук РБ. Згодна з заключэньнем ўдзельнікаў круглага стала, Воршы бракуе каля 50 га зялёных насаджэньняў у межах гораду паводле дзейных нарматываў ў гэтай сфэры.