Круглы стол па праблеме несанкцыянаваных сьметнікаў прайшоў у Воршы. У горадзе існуе некалькі грамадзкіх ініцыятываў, якія займаюцца прыборкай прыгарадных лясоў і несанкцыянаваных сьметнікаў. З боку дзяржавы кантролем і прыборкай займаюцца адразу некалькі структур зь вялікім штатам работнікаў. Але пры такой вялікай колькасьці людзей, якія займаюцца барацьбой за чысьціню, праблема існуе.

Барбарскае радыяльнае абразаньне здольныя перанесьці ня ўсе пароды дрэваў, але ў Віцебску яго ўжываюць нават да ліпаў. Чарговым разам вызначыліся супрацоўнікі камунальных службаў, ад рук якіх пацярпелі дрэвы на набярэжнай Дзьвіны паміж заапаркам і будынкам КДБ.

Два гады таму ініцыятарам акцыі выступіў жыхар Петразаводзку (Расея) Сяргей Чарняўскі, які прапанаваў змагацца з забруджваньнем паветра праз пасадку дрэваў. Гэту ідэю падхапілі ў розных краінах.

Цяпер месца высечкі падобнае да эпіцэнтру барбарскага нашэсьця. Намесьнік начальніка ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці Дзьмітры Давыдзенка (на фота – справа) упэўнены: тут высечана нямала добрых дрэваў.

Каля возера Балдук у вёсцы Станчыкі Пастаўскага раёну бізнэсовец са сталіцы задумаў пабудаваць праваслаўны храм. Супраць гэтага выступілі мясцовыя жыхары і эколягі, апанэнты сустракаліся ў судзе. Пра гэта журналісты пісалі год таму. Мы вырашылі даведацца, што адбываецца ў вёсцы цяпер.