У парушэньне слоў губэрнатара Аляксандра Косінца, што ніводнае дрэва ня будзе сьпілаванае, полацкія будаўнікі цішком сьпілавалі дрэвы. Будаўнікі гандлёвага цэнтру такім чынам пашырылі пляцоўку для аўтамабільных стаянак. Ані райвыканкам, ані ЖКГ Полацку не былі пастаўленыя ў вядомасьць наконт зьнішчэньня аб’ектаў зялёнага сьвету.

Цяплічны камбінат «Віцебскэнэрга» робіць незаконнае захаваньне мінэральнай ваты. Пра гэта паведаміў Аляксей Іваноў: «У нас у пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці цяплічны камбінат РУП «Віцебскэнэрга» зьдзяйсьняе незаконнае пахаваньне мінэральнай ваты пасьля выкарыстаньня яе ў вытворчасьці. Пахавалі ўжо некалькі вагонаў».

Сінія елкі зрэзаныя пад корань у самым цэнтры Воршы. Аршанцы з жахам заўважылі зьмены ў абліччы Дзіцячай школы мастацтваў №1 на вуліцы Леніна. Вялікія дрэвы, якія не адзін год складалі, па сутнасьці, неад’емную частку “музыкалкі”, сьпілаваныя пад корань.

На сустрэчы актывістаў з кіраўніцтвам Полацку намесьнік старшыні райвыканкаму Аляксандар Міхалевіч цьвёрда паабяцаў, што дрэвы прывакзальнага сквэру будуць захаваныя пры любых абставінах. Будаўніцтва, якое вядзецца ля вакзалу, дрэвы не закране. Прыём полацкіх грамадзкіх актывістаў, якія абараняюць зялёныя насаджэньні, прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў адбыўся 11 сьнежня.

Як адзначыў начальнік Віцебскай гарадзкой інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Валер Фандо, больш за ўсё парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства зьдзяйсьняецца восеньню і раньняй вясной. Толькі па двух артыкулах - 15.63 і 15.30 - Адміністрацыйнага кодэксу гарадзкія эколягі сёлета выявілі 474 парушэньні.