Пасьля таго як сусьветныя мэдыі абышла навіна пра зьяўленьне ў паветры шмат якіх краінаў Эўропы радыеактыўнага ізатопу рутэнію-106, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў шэраг дзяржаўных ведамстваў, каб высьветліць, якія захады гэтыя ведамствы зрабілі, каб мінімізаваць наступствы радыяцыйнага заражэньня мясцовасьці.

Палігон цьвёрдых камунальных адкідаў пад Віцебскам (в. Агароднікі) будзе выкарыстоўвацца яшчэ як мінімум 8 гадоў. Гэта вынікае з адказу ўпраўленьня ЖКГ Віцебскага аблвыканкаму на калектыўны зварот жыхароў Віцебску наконт будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу на пляцоўцы палігону. Адказ быў дасланы віцебскай актывістцы і каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец.

Сюды варта было б прыводзіць экскурсіі. Школьнікаў, студэнтаў, пэнсіянэраў – усіх. Каб нагадаць, на чым трымаецца наша чысьцюткая, рафінаваная і вельмі грэблівая ў век аднаразовых сурвэтак чалавечая цывілізацыя. Каб узгадалі, што такое горад, жыцьцё і людзі. І няма чаго заціскаць нос. Бо сваё лайно – ня пахне…

Гэтак званыя глеевыя ставы, у якіх адстойваюцца сьцёкавыя адкіды, разьмяшчаюцца пад Віцебскам з 1968 году і займаюць каля 48 гектараў. Але толькі сёлета было вырашана наладзіць перапрацоўку адстою ў кампост. Справа неабходная і карысная, цьвердзяць замоўцы праекту. Але агульную мову з жыхарамі сумежнай Дабрэйкі знайсьці ня могуць. Альбо – ня ўмеюць.

Новы радок у камунальных паведамленьнях у невялічкай вёсцы Сьвіла прымусіў яе жыхароў абіваць парогі адміністрацыйных будынкаў. Людзі атрымалі рахункі за вываз адкідаў, хоць сьмецьцявоз, паводле іх словаў, не прыяжджае паўгода.