Гэтак званыя глеевыя ставы, у якіх адстойваюцца сьцёкавыя адкіды, разьмяшчаюцца пад Віцебскам з 1968 году і займаюць каля 48 гектараў. Але толькі сёлета было вырашана наладзіць перапрацоўку адстою ў кампост. Справа неабходная і карысная, цьвердзяць замоўцы праекту. Але агульную мову з жыхарамі сумежнай Дабрэйкі знайсьці ня могуць. Альбо – ня ўмеюць.

Панядзелак, 23 Кастрычнік 2017

У Мёрах ЖКГ плянуе зьнішчыць 51 дрэва

Мёрскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадзкае абмеркаваньне праект рашэньня аб выдачы дазволу на выдаленьне аб'ектаў расьліннага сьвету ў сувязі з тым, што дрэвы перашкаджаюць эксплёатацыі аб'ектаў дарожна-транспартнай інфраструктуры гораду Мёры па адрасе вул. Ізварын, раён моста паміж азёрамі.

Грамадзяне накіравалі калектыўны зварот у аблвыканкам, Віцебскі райвыканкам, а таксама на адрас упраўленьня капітальнага будаўніцтва. Галоўны аргумэнт: сьмецьцесартавальны завод, які плянуюць пабудаваць на тэрыторыі палігону ў Агародніках, будзе шкодзіць здароўю людзей.

На інтэрнэт-пляцоўцы Change.org зьявілася пэтыцыя з заклікам аб выратаваньні жывёлаў, якія “знаходзяцца ў віцебскім заапарку ў жудасных умовах”. Аўтары б’юць трывогу: “Такое адчуваньне, што гэтыя жывёлы нікому не патрэбныя, яны могуць загінуць!” Мы спраўдзілі, ці ўсё так насамрэч жудасна ў заапарку і хто ратуе віцебскіх малпаў, вярблюдаў ды зубра.

Некалькі дзясяткаў мёртвых рыбінаў былі выяўленыя 14 ліпеня ў рацэ Дабрылаўцы каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёну. Крыніца забруджваньня пакуль ня выяўленая.