Арганізацыя працы саветаў грамадзкіх пунктаў аховы правапарадку з асобамі, якія вярнуліся зь месцаў пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўных прафілякторыяў і вядуць асацыяльны лад жыцьця, асаблівасьці працаўладкаваньня гэтай катэгорыі грамадзян былі разгледжаныя на сэмінары-нарадзе са старшынямі саветаў ГПАП раёну і камандзірамі добраахвотных дружын на базе Ноўкінскага сельвыканкаму.

Заўвагі, выказаныя жыхарамі Віцебску падчас грамадзкага абмеркаваньня экалягічных наступстваў для навакольнага асяродзьдзя будаўніцтва сучаснага варыянту Сафійскага сабору, не паўплываюць на лёс 206 дрэваў і 4658 квадратных мэтраў газонаў.

Паводле сьведчаньня абласной каардынатаркі БХД Тацьцяны Севярынец, «супрацоўнікі ў цывільным» выклікаюць віцебскіх заснавальнікаў партыі да начальства па месцы працы або прыяжджаюць дахаты з пагрозамі.

Віцебскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы калектыўны зварот мясцовых актывістаў КХП-БНФ, паведаміў, што раскопкі, якія праводзіліся ў кастрычніку – лістападзе 2015 году ў лясным масіве каля вёскі Хайсы сіламі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну, не далі адназначнага адказу на пытаньне пра тое, хто, калі і пры якіх акалічнасьцях быў расстраляны і таемна пахаваны ў лесе.

Урад Беларусі плянуе прыцягнуць амаль 52 мільёны даляраў крэдыту на мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбінату. Пазыку дзяржава мяркуе ўзяць у кітайскім экспартна-імпартным банку (Эксім-банк) - фактычна ў цэнтральнага ўраду КНР. Чакаецца, што крэдыт будзе ўзяты на 15 гадоў для рэалізацыі другога этапу мадэрнізацыі прадпрыемства з пашырэньнем вытворчасьці.