Сардэчна запрашаем у Беларусь: У іншаземца за спробу правозу празь мяжу двух блёкаў цыгарэт адабралі пазадарожнік
Жыхар Латвіі, які спрабаваў правезьці празь мяжу два блёкі цыгарэт, атрымаў ня толькі штраф, але і страціў свой пазадарожнік.
Падаткавікі Віцебшчыны палююць на «дармаедаў»
У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад’яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.
Сьледчыя органы ня лічаць заяўнікамі апазыцыйных актывістаў
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці ня лічыць заяўнікамі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якія знайшлі чалавечыя парэшткі паблізу вёскі Хайсы. На падставе гэтага сьледчыя органы адмаўляюць ім у атрыманьні пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і ў азнаямленьні іх з матэрыяламі праверкі, праведзенай аддзяленьнем СК па Віцебскім раёне.
Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла факты недастатковага інфармаваньня грамадзян пра долевае будаўніцтва
Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла факты парушэньняў правоў грамадзян на атрыманьне поўнай і дакладнай інфармацыі пра долевае будаўніцтва жытла, паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова.
Казакі пад расейскім трыкалёрам выхоўвалі дзяцей «на беларускіх праваслаўных традыцыях»
Гэта сьцьвярджаецца ў адказах зь Міністэрства адукацыі. Яно вымушанае адказваць на скаргі з прычыны інцыдэнту, які здарыўся ў лютым гэтага году ў сярэдняй школе № 19 Воршы.