Так, паводле рашэння кіраўніцтва вобласці, праект Канстытуцыі ў друкаваным выглядзе будзе даступны для азнаямлення ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі. Гэтыя цэнтры створаныя ў 25 бібліятэках Віцебскай вобласці.
Мясцовыя ўлады амаўляюцца ад збору меркаванняў грамадзян наконт зместу праекту змяненняў і дапаўненняў. Усе магчымыя прапановы па ўдасканаленні тэксту галоўнага прававога дакумента грамадзяне маюць накіроўваць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі лістом праз звычайную або электронную пошту або праз спецыяльную форму, размешчаную ў інтэрнэце.
З заклікамі абмяркоўваць новыя палажэнні канстытуцыі і актыўна ўдзельнічаць у галасаванні на рэферэндуме ў СМІ выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Аўтухова і старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Апаненты ўлады яшчэ не вызначыліся з канчатковай стратэгіяй галасавання па змене канстытуцыі. Аднак пераважная частка грамадскіх актывістаў рэгіёну гатовая прыйсці на ўчасткі для галасавання і сапсаваць бюлетэні, што прывядзе да зрыву плебісцыту.
Алег Кунін