Уладам Віцебску недастаткова 4,75 мэтру ходнікаў, каб зрабіць роварныя дарожкі
“Ня хочуць і ня могуць”, - да такой высновы прыйшла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьцяна Севярынец, калі атрымала ліст з аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва на свой электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам наконт дарожак для ровараў.
У Віцебску за незаконны абарот наркотыкаў асуджаны былы сьледчы міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту
Судом Чыгуначнага раёну Віцебску 13 красавіка быў вынесены прысуд у дачыненьні да былога сьледчага міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту, які абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу.
У Віцебскай вобласьці часьцей за ўсё на хабарах пападаюцца лекары
Гэтая тэндэнцыя назіраецца ня першы год і звычайна вядзецца пра атрыманьне хабараў за незаконнае афармленьне бальнічных лістоў. У 2014 годзе за такія дзеяньні асуджаныя лекар-хірург паліклінікі № 4 у Воршы, лекар-тэрапэўт Талачынскай ЦРБ, лекар-нэўроляг Дубровенскай ЦРБ. Працягваецца расьсьледаваньне крымінальных спраў па фактах атрыманьня хабараў лекарам Наваполацкай гарадзкой паліклінікі № 1, загадчыкам аднаго з аддзяленьняў Дубровенскай ЦРБ.
Віцебск застаўся без «ідэалягічнага кіраўніка»
У гарвыканкаме адбыліся зьмены, пра якія чыноўнікі чамусьці ня лічаць патрэбным паведамляць жыхарам Віцебску. Зь пераліку намесьнікаў старшыні гарвыканкаму зьнікла прозьвішча Ўладзімера Шломы, які займаўся пытаньнямі адукацыі, спорту, турызму, ідэалёгіі, культуры, справамі моладзі. І запомніўся нэгатыўным стаўленьнем да дэмакратычных актывістаў.
Мост-даўгабуд у Воршы ад кіраўніка краіны схавалі
Неанансаваны велікодны прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Воршу на ўвесь дзень спаралізаваў жыцьцё 150-тысячнага гораду. Ад раніцы ў нядзелю цэнтральныя вуліцы былі перакрытыя для руху транспарту, сюды-туды гойсалі толькі машыны ДАІ і супрацоўнікаў спэцслужбаў. На кожным скрыжаваньні дзяжурылі міліцыянты ў форме і цывільным, якія не выпускалі аўтамабілі з двароў. Добранадзейных вернікаў згрупавалі ля царквы Раства Прасьвятой Багародзіцы за некалькі гадзін да прыезду высокага госьця.