Па апошняй інфармацыі на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, інвестыцыі ў асноўны капітал, за студзень - жнівень склалі 1493,2 млн рублёў, што складае толькі 75% працэнтаў ад інвестыцый, якія былі ўкладзены за гэты перыяд у эканоміку вобласці ў 2021 годзе.
У Віцебскай вобласці ў жніўні 2022 г. было занята 465,6 тыс. чалавек. Гэта азначае пра тое, што за 8 месяцаў бягучага года з рэгіянальнай эканомікі пайшло 9 тысяч работнікаў. Для параўнання. За ўвесь мінулы год з эканомікі зыйшло 7 тысяч.
Штомесячнае змяншэнне рабочых і служачых у бягучым годзе склала 1125 чалавек, што ў 2 разы вышэй, чым штомесяц змяншалася з эканомікі (580 работнікаў) у 2021 годзе. Калі адмоўны тэмп на рынку працы захаваецца, то да канца года эканоміка вобласці эканоміка страціць 13,5-14 тыс работнікаў. Гэта будзе абсалютны рэкорд за апошнія 20 гадоў.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў жніўні 2022 года склала 1440,9 рубля. У 2021 годзе гэты паказчык вылічаўся ў памеры 1233,7 рубля. То бок рост склаў 16,8 працэнта. Але гэтай лічбе не даводзіцца радавацца.
Згодна са статыстыкай, за 8 месяцаў рост коштаў на харчовыя і нехарчовыя тавары і паслугі ў Віцебскай вобласці склаў 15,5% адсоткаў, з чаго можна зрабіць выснову аб тым, што практычна ўвесь рост сярэдняга заробку «з'ела» інфляцыя.
Павел Жукаў