Начальнік Віцебскай абласной дзяржаўнай хлебнай інспэкцыі падазраецца ў сыстэматычным атрыманьні хабару
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца справа ў дачыненьні да начальніка Віцебскай абласной інспэкцыі рэспубліканскай установы “Дзяржаўная хлебная інспэкцыя” на падставе артыкулу 430 КК (атрыманьне хабару).
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паабяцала ўлічыць прапанову віцебскага праваабаронцы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь паабяцала ўлічыць прапанову праваабаронцы Леаніда Сьвеціка пры дапрацоўцы праекту нарматыўна-прававога акту, накіраванага на прафіляктыку сацыяльнага ўтрыманства.
Асуджаная былая галоўная бухгальтарка Віцебскага цэнтральнага спартовага комплексу
Набыў моц прысуд у дачыненьні да былога галоўнага бухгальтара Віцебскага цэнтральнага спартовага комплексу. Вэрдыкт суду: пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на пяць гадоў з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.
Каля 100 мільярдаў рублёў, укладзеных у мадэрнізацыю Віцебскай вобласьці, змарнаваныя
Замарожаныя дзяржаўныя сродкі, неўстаноўленае абсталяваньне і неакупныя праекты на агульную суму каля Br100 млрд выяўленыя падчас сумеснай праверкі пракуратуры і КДК Віцебскай вобласьці. Такія дадзеныя былі агучаныя падчас сумеснага паседжаньня калегіі двух ведамстваў па пытаньні эфэктыўнасьці плянаў мадэрнізацыі і выкарыстаньня абсталяваньня.
КДК: «БелВітуніфарм» сарваў плян рэалізацыі інвэстпраекту коштам больш за 19 мільярдаў рублёў
ААТ “БелВітуніфарм” сарвала плян рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту коштам больш за Br19 млрд. Пра гэта на сумесным паседжаньні калегіі Камітэту дзяржаўнага кантролю і пракуратуры Віцебскай вобласьці па пытаньні эфэктыўнасьці плянаў мадэрнізацыі і выкарыстаньня абсталяваньня паведаміла намесьніца старшыні абласнога КДК Юлія Аўхукова.