7 мільярдаў рублёў выплацілі віцебскія энэргетыкі ўладальнікам дачных участкаў. Частка зямель пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі будзе затопленая. Аднак нядаўнія дасьледаваньні спэцыялістаў выявілі, што высокі ўзровень вады будзе пагражаць яшчэ 70 будынкам.

Падставай для гэткага радыкальнага рашэньня беларускіх уладаў стала тая акалічнасьць, што скаргу спадару Жураўлёву падрыхтаваў і ад яго імя накіраваў у Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) праваабаронца Павал Левінаў.

Старшыня Мазалаўскага сельскага савету Леанід Дубіна запрасіў актывістаў стваранай грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» наведаць 13 траўня месца меркаваных масавых расстрэлаў грамадзян за часамі сталінскіх рэпрэсіяў. Раней актывісты падавалі калектыўную заяву з 88-мю подпісамі ў сельсавет, і, згодна з заканадаўствам, перш як адказаць на такую заяву, службовыя асобы абавязаныя выехаць на месца і сустрэцца з заяўнікамі.

Віцебскі раённы аддзел Сьледчага камітэту разгледзеў заяву актывістаў, якія прасілі распачаць крымінальную справу па факце знойдзеных імі 28 красавіка ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Хайсы чалавечых костак. З адказу СК, атрыманага актывістамі, вынікае, што «ў цяперашні момант падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы ня маецца».

Мінула менш за тыдзень пасьля абвяшчэньня аршанскім судом адмовы сябру аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ігару Грышанаву ў задавальненьні яго пазову супраць птушкафабрыкі, як прадстаўнікі мясцовай улады сабралі сход жыхароў, каб адхіліць яго ад пасады старасты вёскі. Жыхары не падтрымалі ініцыятыву ўладаў, але апошнія не супакоіліся і распачалі кампанію па дыскрэдытацыі няўгоднага вясковага кіраўніка.