Згодна з артыкулам 18 Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»:
- Грамадзянам, унесенем у спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай дзейнасцю (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм), выдавецкай дзейнасцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.
- Фінансавыя аперацыі грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
- У адносінах да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, уключаных у пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, уступленне ў законную сілу прысуду суда з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.
Ускосна - таксама частковая забарона на медычную дзейнасць праз забарону на працу з наркатычнымі і псіхатропнымі сродкамі.
Іван Чайка