«Аршанская газета» (папяровая версія) чамусьці не называе той суб’ект гаспадарання, дзякуючы якому людзі маглі хоць трохі з’эканоміць. Затое падрабязна апісвае штрафныя санкцыі, бо маўляў, прадпрыемству не атрымала магчымага прыбытку, і яму нанесены ўрон у суме больш за 270 тысяч рублёў. За гэта быў звольнены дырэктар і яго намеснік. Не абышлося і без крымінальных справаў – зусім як у выпадках, калі праверка знаходзіла факты падвышэння цэнаў. Усяго было распачата 2 крымінальныя справы, прычым адна з іх – у дачыненні да былога дырэктара.
Таксама «Аршанская газета» паведамляе, што ў рэгіёне штодня праводзіцца па некалькі праверачных рэйдаў у розныя крамы. Усяго праверана каля 200 аб’ектаў. Паводле апублікаваных вынікаў, у большасці гандлёвых аб’ектаў – а гэта і харчовыя крамы, і аптэкі, і сфера паслугаў – парушэнняў не знойдзена.
Дарэчы, дапамагаюць удзельнікам праверак і пільныя грамадзяне. Так, аршанец Ігар Эйдэльштэйн «прасігналізаваў», што ў адной з крамаў «Хіт» не працуе прылада для праверкі цэнаў, і што ў краме няма запалак. Калі на гандлёвы аб’ект прыбыла праверка, то высветлілася, што электронная прылада працуе як мае быць, і запалкі ёсць, але на іх няма цэнніка. Па выніках звароту пільнага грамадзяніна з адміністрацыяй крамы правялі тлумачальную гутарку.
Юрка Жмых