Сустрэчы адбываюца пераважна ў навучальных установах горада, на іх запрашаюць настаўнікаў у выхавацеляў дашкольных дзіцячых установаў. Не абмінае Святлана Адзінцова і буйныя прадпрыемствы, расказваючы пра важнасць выбараў.
Аднак пытанні да яе паступаюць ад прысутных найчасцей з іншай нагоды. Мясцовая ўражэнка, спадарыня Адзінцова шмат гадоў працуавала ў сферы медыцыны, і таму жыхароў Полацка цікавіць, як хутка будзе наведзены парадак у гэтай галіне, бо ў горадзе і раёне істотна бракуе медычных спецыялістаў рознага профілю.
Шмат пытанняў задаюць і старшыні райвыканкама, асабліва пасля ягонай справаздачы пра поспехі ў развіцці рэгіёна. Прыкладам, падчас апошніх «заняткаў» у «Школе падвышэння палітычнай пісьменнасці», якія прайшлі ў СШ№14, прысутныя цікавіліся, калі ў горадзе будуць адрамантаваныя дарогі, што робіцца для падвышэння якасці медычных і гандлёвых паслуг, чаму кепска працуе гарадскі транспарт і мала пляцовак для заняткаў спортам. Дыскусія пра гарадскія праблемы сканчаецца традыцыйна: старшыня райвыканкама абяцае «узяць на кантроль» праблемныя пытанні і вырашыць іх у бліжэйшы час.
Рыгор Аблавацкі